Верш-калаж з фраз маiх аповiдаў пра пераезд складзены Ганнай Комар.
месяцы беларускiх навiнаў
я ж такiм майстрам дзэн уяўляю сябе
трэніраваць медытацыйнасць пасярод поля бойкі
эмацыйна штурхала
сумесь сораму, суму, веры ў будучыню, стомленасцi
усё роўна трывожна ўвесь час
за шкарпэткi
месяцы беларускiх навiнаў
тыдзень збораў
заязджаў да мацi ў суботу
Яна плакала.
Я плакаў таксама.
нiчога не пагражала
усё роўна трывожна
мажжэвелавую лыжачку
гарбатны набор з iмбрычка i дзьвух чарачак
тры з пяцi сваiх беларускiх бранзалетаў
i сцяг
можна проста тупiць i нiкуды не спяшацца
не ў гэтым iдыатызме
было зелена i цёпла на вулiцы
крыху пахмура
нiдзе ў горадзе няма беларускiх бандытаў
поўны сюррэалiзм
я з гадзiну тупiў у столь
вiсiць цяпер на сцяне
слоiк каштанавага мёду
пахне кветкамi каштану ды крыху горкi
лаўка хачапуры побач з домам
адна крама
гаспадар, асецiн
чуў ад яго "халера", "дóбра" i "няма за што"
лёгкi прыемны пах вясны
якi раней не заўважаў
лёг ды спаў пакуль не прачнуўся
мае сябры жывы i не ў турме..
такiя радасцi
сумаваў аб гiпатэтычнай Беларусi
моладзь бы на вулiцы танчыла б якую Дрыгулу
шмат сабак ды катоў у горадзе
ў Мiнску апошнi раз жабрака
бачыў год дзесяць таму
яны там жа дзе i жывёлы.
з'язджаю, дызертырую
складана прадказаць будучыню
як з'ехаў так магу і вярнуцца
чытаю кнiгi якiя даўно хацеў чытаць
пакуль мала часу прайшло
амаль нiколi не заўважаю свае сны
проста прачынаюся i не помню
ёсць цiкавая рэч
снiлася вось гэтая нейкая брыдота
што ж мне тады снiлася ў Беларусi
абдымаю цябе!